Monday, 6 December 2021

Томас М. Бон, Аляксандр Далгоўскі, Маркус Кшоска: Зубрыны неруш і сусветная спадчына [Wisent-Wildnis und Welterbe]. Пераклад з нямецкай Жанны Некрашэвіч-Кароткай. Мінск: Галіяфы 2021.

 


Белавежская пушча, якая раскінулася на польска-беларускім памежжы, з XVIII стагоддзя лічыцца апошнім прытулкам зуброў. У 20-х гадах ХХ стагоддзя ледзь не дайшло да вымірання “валадароў нерушу”, аднак дзякуючы мэтанакіраванай рэінтрадукцыі, якая ажыццяўлялася ў сярэдзіне ХХ стагоддзя, папуляцыя зуброў ізноў пачала павя­лічвацца. Апошні ў Еўропе нізінны неруш набыў міжнароднае значэнне спачатку як зона палявання польскіх каралёў і рускіх цароў, пазней як польска-беларускі нацыянальны парк і нарэшце як аб’ект сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У кнізе прадстаўлены нарыс гісторыі Белавежскага нацыянальнага парку пачынаючы з ранняга Новага часу да нашых дзён.


Асноўныя тэмы гэтай кнігі — стаўленне да прыроды як да вытворчага рэсурсу і як да запаведнай зоны, а таксама паўсядзённае жыццё жыхароў пушчанскага рэгіёна пры розных палітычных уладах і дзяржаўных сістэмах ХХ стагоддзя.

No comments:

Post a Comment

𝗧𝗵𝗲 𝗚𝗿𝗲𝗮𝘁𝗲𝘀𝘁 𝗗𝗲𝗯𝗮𝘁𝗲 𝗧𝗵𝗲 𝟭𝟰𝟬𝟵 𝗔𝗿𝘁𝘀 𝗤𝘂𝗼𝗱𝗹𝗶𝗯𝗲𝘁 𝗮𝘁 𝘁𝗵𝗲 𝗨𝗻𝗶𝘃𝗲𝗿𝘀𝗶𝘁𝘆 𝗼𝗳 𝗣𝗿𝗮𝗴𝘂𝗲 Ota Pavlíček, Luigi Campi (eds)

𝗧𝗵𝗲 𝗚𝗿𝗲𝗮𝘁𝗲𝘀𝘁 𝗗𝗲𝗯𝗮𝘁𝗲 𝗧𝗵𝗲 𝟭𝟰𝟬𝟵 𝗔𝗿𝘁𝘀 𝗤𝘂𝗼𝗱𝗹𝗶𝗯𝗲𝘁 𝗮𝘁 𝘁𝗵𝗲 𝗨𝗻𝗶𝘃𝗲𝗿𝘀𝗶𝘁𝘆 𝗼𝗳 𝗣𝗿𝗮𝗴𝘂𝗲 Ota Pavl...